лета

Пра Стасіка

Стасік жыў у адной кватэры з нашымі сябрамі пасля чарговай ператасоўкі “па парах”. Хтосьці пераехаў да новай дзяўчыны напэўна, але я ўжо не памятаю падрабязнасцяў.
Была чарговая пятніца, і мы ў чарговы раз прыехалі да іх піць ром з колай. Пра тое, што ў кампаніі з’явіўся новы чалавек, мяне папярэдзілі, а вось пра тое, што ён поўны мудак, неяк забылі сказаць загадзя. Падазраю, яны нават паспрачаліся, ці заеду я яму па твары ў той вечар. Не прызнаюцца, вядома, але я амаль упэўнена, што спрачаліся.
На пытанне “дзе ты працуеш?” Стасік адказаў доўгай паўзай і амаль што смелым “я адміністратар у краме”, а я ўстрымалася ад саркастычных каментароў, хоць і падумала, што ён стопудова ахоўнік у прадуктовай краме і лічыць сябе мегакрутым, але інтуітыўна зразумеў, што ганарыцца зараз не варта. Як аказалася, ён і праўда быў адміністратарам, але талент ахоўніка ў ім аднойчы яшчэ раскрыецца, я ўпэўнена.
На працягу вечара Стасік жартаўліва рэагаваў на любыя рэплікі і спрабаваў выконваць ролю галоўнага шоўмэна, але выглядаў ён хутчэй як шчанюк, які так хоча спадабацца ўсім гасцям і бесперапынна вылізвае іх твары, псуючы пры гэтым вопратку сліной і кіпцюрамі.
Стасік амаль не піў у той вечар, але ўсё адно з гонарам распавёў нам, як не ўзяў на працу дзяўчынку з Украіны, бо яны падтрымлівала Майдан, і як трэба садзіць на суткі ўсіх, хто чапляе на заплечнік жоўта-блакітныя альбо бел-чырвона-белыя сцяжкі. Я глядзела на яго, на гэтага ідыёта Стасіка, і разумела, што ў мяне праблема: я не буду прыязжаць сюды, пакуль тут будзе ён. Гэты шчанюк, баязлівы тупіца, з якім няма аб чым падтрымаць размову, станавіўся перашкодай у маім побыце. Я вельмі злавалася!
Калі мы сыходзілі, хтосьці з дзяўчын працягнуў Стасіку руку на развітанне. Ён змяніўся ў твары і з непрыхаванай грэблівасцю адказаў, што жанчыне руку не пацісне.
Праз некалькі тыдняў я даведалася, што Стасік  з’ехаў. Ягоная дзяўчына зацяжарыла, і яны цяперака будуць жыць разам. Толькі гэта не хэпі энд, разумееце?
лета

Зноўку тэзісы

1. Гэта першы год у маім жыцці, калі я ўспрымаю змену сезонаў як штосьці цалкам натуральнае. Вось зіма. Вось снег. А вось няма больш снегу. Гэта ж беларуская зіма :)
2. Мой ЖЖ паступова становіцца зборнікам запісаў пра Дэйва. Так складваецца, што хочацца ўводзіць у "шырокі дыскурс" менавіта гэтую тэму. Парадуйцеся за мяне і скіньцеся на квіток у Бразілію.
3. Я ўсё думаю-думаю пра размеркаванне, і ў мяне нават ёсць адзін план. Калі ўсё атрымаецца - будзе йяяяхууууу!!!!!
4. Коцік. Мой мілы коцік - гэта такое шчасце! Як людзі жывуць без хатніх жывёлаў?
5. Трэшу хочацца.
6. Хутка Раство.
лета

Медмарафон

Ездзіла я ўчора ў 24 паліклініку забіраць даведку для аўташколы. У чарзе слухала розныя цікавыя дыялогі і маналогі, і больш за ўсё запомніўся такі пасаж: "Як жа цікава атрымліваецца! Калі адчуваеш нейкую праблему і ідзеш да медыкаў, яны досыць часта адмахваюцца, абвінавачваюць у саманакручванні, завуць іпахондрыкам. Але ў картку сімптомы запісваюць і нават дыягназы са знакам пытальніку ставяць. А вось бярэш потым з гэтай самай карткі выпіску - і аказваецца, што ты вельмі і вельмі хворы чалавек. Што ўсе  гэтыя сімптомы - вельмі сур'ёзныя. табе патрэбнае тэрміновае абследванне і кансультацыі шматлікіх дактароў".

Мяне гэта вельмі зачапіла, бо надзвычай знаёма і моцна пераклікаецца з маёй уласнай праблемай. Некалькі гадоў я хадзіла ад доктаркі да доктаркі з адной і той жа скаргай, і стандартнымі адказамі былі "нарадзіш - пройдзе" і "само пройдзе". Але ў нейкі момант чарговая доктарка запыталася, чаму я столькі часу цягнула і нічога не рабіла. І аказалася, што мае сімптомы - гэта о-го-го як сур'ёзна, і мне патрэбныя шматлікія абследванні і кансультацыі.

Да чаго я гэта ўсё?
Мяне проста заябаў гэты медыцынскі марафон.
І тое, што гінекалогія развітая ў сотні разоў горш за тую ж пластычную хірургію. таксама заябала.
Tags:
лета

Зноўку тэзісамі

Раз ужо я лянуюся сістэматычна пісаць у ЖЖ, буду зноўку апісваць тэзісна.
1. Я запісалася ў аўташколу, і гэта вельмі незвычайны сацыяльны досвед камунікацыі з тымі, з кім па дэфолту няма агульнага бэкграўнду, а я ад такога вельмі адвыкла. Перад першым заняткам нават агучыла свой страх "а раптам яны ўсе будуць тупымі".
2. Я перастала хаваць снабізм як штосьці кепскае і нявартае, і гэта таксама цікавы досвед. Сказаць самой сабе "так, ува мне шмат снабізму, і я не надта хачу яго пазбаўляцца" - цяжка, але варта таго. Пачуццё віны сышло.
3. Я неяк нібыта пераасэнсавала ўласную вышэйшую адукацыю і зразумела, што ў мяне дахалеры бонусаў адносна выпускніц іншых спецыяльнасцяў. І нават падрыхтаваны уніврсальны адказ для працадаўцаў, якія могуць казаць "у Вас няма профільнай адукацыі". У МЯНЕ ЗНАЧНА ЛЕПШАЯ АДУКАЦЫЯ.
4. Мне тэрмінова патрэбная праца, але аб'ектыўныя фактары тыпу практыкі, дзяржіспытаў і іншыя падобныя замінаюць у пошуках чагосьці перспектыўнага.
5. Шмат думаю пра фрыланс. Пішу ў розныя рэдакцыі.
6. Зразумела, што мне спатрэбіцца нейкі час для таго, каб навучыцца лёгка пісаць лёгкія тэксты.
7. У наступную пятніцу ў мяне МРТ, і я вельмі баюся.
8. У мяне ёсць прыватны чатырохгадовы ратавальнік, які кажа "Я Віталік спасатель, я пріеду в Мінск і буду тебя лечіть!", так што я ў надзейных руках.
9. Мая педагагічная практыка будзе праходзіць на 5 курсе гістфаку. У наступны аўторак я буду чытаць лекцыю сваім ліцэйскім аднакласніцам і аднакласнікам. Тут павінна быць шмат нецэнзуршчыны.
10. У мяне няма тэмы дыплому, я хаваюся ад навуковага кіраўніка, а ён не надта і імкнецца са мной гэта абмяркоўваць.
11. На хвалі перажыванняў ледзьве не пагалілася пазаўчора налыса.
12. Кажуць, што каты пасля кастрацыі становяцца больш спакойнымі і ўвогуле імкнуца зліцца з мэбляй, але я ж заўжды казала, што ў мяне назвычайны кот! Ён працягвае разносіць усю кватэру, і часам я просат хаваюся ад яго куды-заўгодна.
13. Я ўсё-ткі зноўку адвучыла яго лётаць уночы, і ён цяперака збольшага спакойна спіць з намі і часам пачынае думаць, нібыта ён сабака, і вылізвае мне твар.
14. Абдымашкі вам!
лета

«Чаму патэнцыйныя гвалтаўнікі нічога не павінныя, а мы павінныя набываць электрашокеры?»

http://belsat.eu/be/articles/chamu-patencyjnyya-gvaltaniki-nichoga-ne-pavinnyya-my-pavinnyya-nabyvac-elektrashokery/

Наста захарэвіч тлумачыць, чыму жарты пра гвалт - нясмешныя

Дзяўчына, што сталася ахвяраю гвалту, тлумачыць, чаму анекдоты пра згвалтаванне ня смешныя і чаму неабавязкова быць расейскаю порназоркаю, каб апынуцца ахвяраю.

Наста Захарэвіч, нашая глядачка, даслала ліст на паштовую скрынку «Белсату» з прапановаю распачаць дыскусію пра гвалтаўнікоў, ахвяраў гвалту і стаўленне грамадства да праблемы.

Read more...Collapse )

лета

Кропка невяртання

Мая любоў да ўласнай філасофскай адукацыі не мае межаў і тых аргументаў, якія цікавяць Іншых. Іншым хочацца чуць штосьці пра самаідэнтыфікацыі, раскладванні па паліцах і іншае падобнае, а я магу шчыра казаць толькі пра сэнсастварэнне, паглыбленне і перамогу пачуццёва-інтымнага над рацыянальным.
Вельмі шмат думаю пра горад, пра жанчын у горадзе. Калі спрабую абмеркаваць гэта з мужчынамі, тыя кідаюцца ў крыўду і стандартныя месцячковыя абвінавачванні ў адрас феміністак. Я не стамляюся здзіўляцца, як працуюць гэтыя хворыя разумы і пачынаю лепей адчуваць аргументы прыхільніц сепарацыі. Хворыя разумы думаюць, што ў аснове гэтай ідэі супраціў, але гэта хутчэй сыход ад вельмі непрадуктыўнага супраціву, які вельмі стамляе і нічога не дае.
Я хварэю на звычайную міжсязонную хваробу, і даўно ўжо яна не аказвалася такім татальным піздзяцом. А яшчэ ёсць падазрэнне на пухліну гіпофіза і гэта блядзь ужо неяк зусім мяне пужае. Аналіз на гармоны выключае верагоднасць самай распаўсюджанай пухліны - пралактыномы, - і гэта пужае яшчэ мацней, бо пралактынома адносна бяскрыўдная, калі параўноўваць з іншымі варыянтамі.
На мне вісяць адпрацоўкі па некалькіх дысцыплінах, мне патрэбна змяніць працу як мага хутчэй, але яне хачу гэтым займацца, а хачу пісаць пра цялеснасць для makeout, пісаць пра гвалт для ўсіх магчымых выдавецтваў, хачу рабіць ролікі пра барацьбу з флэшбэкамі і сукамі, хачу дамапагаць бразільцам размалёўваць Менск, хачу ў Бразілію, хачу пачаць упрыгожваць кватэру да Раства, хачу пафарбаваць і пастрыгчы валасы, хачу шпачыраваць па восеньскім горадзе.
Сёння выклікала міліцыю на таго самага суседа. Прыехалі ў бронежылетах і са зброяй. Усё абышлося ўва ўсіх сэнсах. Але я абвясціла вайну, як вы можаце здагадацца.
лета

Сука-сусед

-Все там живы?
-Такие не умирают.


У нас ёсць сусед-алкаш. І калі да звычайнага набору алканаўта звыклі, і гучныя разборкі ўжо даўно не здзіўляюць, то сённяшні вечар я доўга яшчэ буду ўзгадваць. Гэты прыдурак напіўся, паліў у ложку і ... і піздзец на ўвесь пад'езд.
Не буду апісваць дэталі, але мужыка мы выратавалі. Коўдру, якая гарэла і тлела, Толя выцягнуў з той кватэры, я "арганізавала" свежае паветра, патушлыла коўдру, выклікала пажарных.

Маю практычнае пытанне: як змагацца з гэтым мудаком? Я разумею, што трэба пісаць індывідуальныя і калектыўныя лісты ў розныя інстанцыі, гутарыць з участковым і гэтак далей. Але што менавіта пісаць? Чаго патрабаваць? Не расказваць жа ім, як непрыемна жыць побач з алкаголікам?!
лета

Зноўку за старое

Я зусім разбэсціла ката! Ніякага рэжыму, акрамя часу харчавання. Гэта жэсць, сябры!!!
Трэба зноўку брацца за выхаванне і нанова прывучаць Ёлку гуляцца ўвечары, а спаць уночы.

Яшчэ ён увесь час скоча па сценах паліцах на сценах і рандомна скідвае адтуль рэчы. Гэта, дарэчы, адзіная праблема, з якой я не ўмею эфектыўна змагацца. Пакуль я пісала апошні сказ, ён зваліўся-такі на канапу з-пад самай столі. *лапатвар*

Ну як, як мне з гэтым змагацца???

*пабегла адбіраць адбіраць у Ёлкі свой табель працоўнага часу за жнівень*
лета

Шпацыр wanted

Мой Ёлка пазбавіўся тэстыкулаў, і мой комплекс віны грае на карысць ягонаму мяккаму пузіку. Ціскаю-зацалоўваю-даю супернямкі.

Горад пераапранаецца ў восеньскі строй, і гэта штогод пра агаленне і адкрытасць. Прагну шпацыроў па вядомых і невядомых месцах. З задавальненнем зраблю гэта ў прыемнай кампаніі. Пад час шпацыра абяцаю міла ўсміхацца, мякка абдымацца і распавядаць рознае пра любоў да горада і страх перад ім. Кава-гарбата-віно апцыянальна :)